Калі ў Беларусі працягнуцца рэпрэсіі, Еўрасаюз гатовы адрэагаваць у адказ і ўзмацняць санкцыі, заявіў віцэ-прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Нік Клег 29 верасня на канферэнцыі Усходняга партнёрства ў Варшаве.

"Безумоўна, калі прэзідэнт Лукашэнка ў адказ на міжнародны і ўнутраны ціск заяўляе, што ён гатовы зрабіць нейкія рэчы, то ён павінен выконваць абяцанае. Калі ён гэтага не зробіць, ён яшчэ больш пацвердзіць мае падазрэнні, што ён не жадае праводзіць значных палітычных і эканамічных рэформ", — сказаў палітык. Ён падкрэсліў, што ў выпадку правядзення рэформ Еўрасаюз гатовы да пашырэння адносінаў з Беларуссю.

Клег таксама прыгадаў пра шэраг акцый маўклівага пратэсту ў Беларусі, падчас якіх людзям на вуліцы забаранялі пляскаць у далоні. "Цяжка ўявіць, што гэта адбываецца не ў Паўночнай Карэі, а ў Беларусі", — сказаў Клег.

У сваю чаргу еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле адзначыў: "Вельмі важна, каб, абмяркоўваючы меры адносна Беларусі, Еўрасаюз не забываў пра інтарэсы беларускіх грамадзян".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?