Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце самай вялікай памылкай у адносінах з недэмакратычнай Беларуссю лічыць выбар ваяўнічай пазіцыі, якая дазваляе Аляксандру Лукашэнку ізаляваць Беларусь ад усяго свету.

У Варшаве прэзідэнт Літвы ўдзельнічала ў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Усходняга партнёрства ЕС, якую афіцыйны Мінск байкатаваў.

«Сёлета гэта ўжо другая сустрэча, якую прадстаўнікі Беларусі байкатуюць ці не ўдзельнічаюць у ёй, — сказала Грыбаўскайце, падкрэсліўшы, што дазволіць Беларусі ізалявацца ад усяго свету, значыць, здзейсніць памылку, якая дапускаецца ўжо 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?