Пад Баранавічамі ў лабавым сутыкненні з МАЗам загінуў кіроўца мікраўтобуса. Фота Intex-press.by.

Пад Баранавічамі ў лабавым сутыкненні з МАЗам загінуў кіроўца мікраўтобуса. Фота Intex-press.by.

 На Партызанскім праспекце МАЗ урэзаўся ў сцяну Дома быту. Фота Auto.onliner.by.

На Партызанскім праспекце МАЗ урэзаўся ў сцяну Дома быту. Фота Auto.onliner.by.

 На Кальварыйскай легкавік ўрэзаўся ў перавёрныты ад заносу МАЗ. Фота Auto.onliner.by. Больш здымкаў тут.

На Кальварыйскай легкавік ўрэзаўся ў перавёрныты ад заносу МАЗ. Фота Auto.onliner.by. Больш здымкаў тут.

За апошнія два дні ў краіне зафіксаваныя некалькі дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі, у якія трапілі грузавікі МАЗ.

29 верасня пад Баранавічамі ў вёсцы Зорная МАЗ выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Фольксваген», паведамляе газета «Intex-press». Кіроўца апошняга памёр па дарозе ў бальніцу. Вадзіцель МАЗа, як высветлілася, ў ліпені быў пазбаўлены пасведчання на тры гады.

У той самы дзень у Мінску на Партызанскім праспекце кіроўца МАЗа не справіўся з кіраваннем і выехаў па-за межы дарогі. Грузавік урэзаўся ў невялікія прыступкі Дома быту. Мужчына быў цвярозы, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў, адзначае партал Auto.onliner.by.

Раніцай 30 верасня ў Мінску на вуліцы Кальварыйскай у выніку заносу перавярнуўся МАЗ, паведамляе Auto.onliner.by. У яго ўрэзалася «Таёта», якая ў выніку сутыкнення зачапіла «Аўдзі». Пацярпелі кіроўца «Таёты» і яе пасажырка, а таксама кіроўца грузавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?