Галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» Давід дэ Хеа быў затрыманы ў супермаркеце Tesco за крадзёж пончыка. Разам з двума сваімі таварышамі
«Ахоўнікі ўбачылі на маніторах відэаназірання, як двое з іх выцягнулі па пончыку з упакоўкі. Неверагодна, але яны нават не збіраліся плаціць ці ўзяць яшчэ нечага для выгляду», — сказала The Sun крыніца.
Яна таксама дадала, што дэ Хеа выглядаў разгубленым і, падобна, не разумеў, што адбываецца. Супрацоўнікі супермаркета не сталі выклікаць паліцыю і не пачалі ніякіх захадаў наконт пакарання.
«Інцыдэнт быў вычарпаны пасля размовы наведвальніка з нашай службай аховы», — сказаў прадстаўнік супермаркета.
У сеткі Tesco ёсць строгае правіла, якая забараняе наведваць іх крамы на працягу трох месяцаў пакупнікам, абвінавачаных у крадзяжы.
Кошт пончыка, які ўпадабаў Хеа, складае £1,19, а заробак — £ 70 тыс. у тыдзень.