У 2006 годзе Мінпрыроды сабрала больш як 80 тыс. подпісаў грамадзян Беларусі пад пратэстам супраць будаўніцтва на граніцы з рэспублікай сховішча адпрацаваных радыеактыўных адходаў Ігналінскай АЭС. Аб гэтым сёння паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык на калегіі ведамства.

Ён адзначыў, што дзякуючы актыўнаму перагаворнаму працэсу з літоўскім бокам і міжнароднымі арганізацыямі прадстаўнікам Беларусі ўдалося паўплываць на працэс выбару пляцовак пад сховішча радыеактыўных адходаў, а таксама прыняць удзел у працэдуры ацэнкі ўздзеяння запланаванага аб'екта на навакольнае асяроддзе. У выніку могільнік вырашана будаваць не за 800 метраў ад беларускай граніцы, як планавалася першапачаткова, а за некалькі кіламетраў ад яе, акрамя таго, зменены некаторыя параметры бяспекі пахавання.

Паводле слоў міністра, большасць жыхароў Беларусі да планаў Літвы па будаўніцтву могільніка адпрацаваных радыеактыўных адходаў адносіцца негатыўна. Так, у снежні 2006 года ў Браславе прайшлі грамадскія слуханні па ацэнцы ўздзеяння плануемага аб'екта на навакольнае асяроддзе. У слуханнях прынялі ўдзел каля 200 чалавек - кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў, устаноў аховы здароўя і сацыяльнай абароны, прадстаўнікі грамадскасці, сродкаў масавай інфармацыі. Яны выказалі шэраг прапаноў, якія будуць даведзены да літоўскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?