Прадукты харчавання набываюць важнейшы стратэгічны статус. Ад забяспечанасці імі і даступнасці для людзей у першую чаргу залежаць стабільнасць дзяржавы і дабрабыт народа, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011».

«Мы часта гаворым, што харчовая бяспека дзяржавы — гэта краевугольны камень незалежнасці. І падзеі апошняга часу пацвярджаюць гэту ісціну. Прадукты харчавання набываюць важнейшы стратэгічны статус, — падкрэсліў беларускі лідар. — Скажу шчыра: годнасць нацыі, самапавага народа, рэальны суверэнітэт краіны немагчымы без самазабеспячэння прадуктамі харчавання».

Паводле яго слоў, сусветны вопыт паказвае, што высокаразвітая і эфектыўная сельская гаспадарка — неад’емная характарыстыка перадавых эканомік. Ніводная краіна не можа лічыцца паспяховай пры адсталай аграрнай сферы. Таму ў Беларусі такая вялікая ўвага ўдзяляецца ўздыму і дынамічнаму развіццю аграпрамысловага комплексу, растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў,

што важнейшым дзяржаўным прыярытэтам у Беларусі вызначана харчаванне.
Для яго паспяховай рэалізацыі прымаліся маштабныя мэтавыя праграмы, укладаліся вялікія фінансавыя і іншыя рэсурсы.

Самае галоўнае, што дасягнута ў аграрнай сферы, — гэта тое, што адрадзілі вёску, узнялі на новы ўзровень аграрную вытворчасць, не дапусціўшы яе разбурэння. І цяпер уласнае насельніцтва ўпэўнена забяспечваецца прадукцыяй сельскай гаспадаркі, пастаянна нарошчваецца экспарт прадуктаў харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?