• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
01.10.2011 / 13:24

Джым Дынглі: «Калі да нас захоча прыехаць Лукашэнка, мы скажам: «калі ласка!»»

Старшыня Англа-беларускага таварыства перакладае Арлова і каментуе маўклівыя пратэсты.

«Наша Ніва» сустрэлася з Джымам Дынглі, старшынёй Англа-беларускага таварыства Вялікабрытаніі, які вяртаўся з Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі, што прайшоў на мінулым тыдні ў Каўнасе. Спадар Дынглі расказаў «НН» пра фінансавыя цяжкасці Таварыства, пераклад кнігі Уладзіміра Арлова, а таксама растлумачыў, чаму брытанскія гісторыкі не ўспрымаюць Беларусь як асобную краіну.

«НН»: Раскажыце, калі ласка, з чаго пачалася ваша цікавасць да Беларусі?

Джым Дынглі У 1964 г. я пачаў працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы пры Брытанскім музеі, дзе займаў пасаду асістэнта — дапамагаў наведвальнікам працаваць з матэрыяламі. Там я аднойчы і пазнаёміўся з маладым беларускім святаром айцом Аляксандрам Надсанам. Аднойчы мы абедалі разам, і ён распавёў мне пра Скарыну. Я славіст, скончыў Кембрыдж, аднак ніколі не чуў пра такога чалавека, як і пра існаванне дзяржавы пад назвай Вялікае княства Літоўскае. Я зацікавіўся, пачаў бываць у калекцыі кніг біскупа Чэслава Сіповіча, на базе якой пазней была створана бібліятэка і музей імя Францішака Скарыны. Дарэчы,

можна сказаць, што Скарына «пазнаёміў» мяне з жонкай
— праз яго я пачаў цікавіцца беларускім пытаннем, і ў 90-м годзе на канферэнцыі ў Полацку я сустрэў сваю будучую жонку.

«НН»: Што зараз адбываецца ў Таварыстве?

ДД: Зараз я займаю пасаду старшыні Англа-беларускага таварыства. У 60-я, 70-я і 80-я гады таварыства праводзіла шыкоўныя лекцыі па беларускай тэматыцы, выдаваўся часопіс Journal of Belorussian Studies. А пасля стала цяжэй, прыпыніўся выпуск часопісу. Цяпер мерапрыемстваў стала меней, хаця ў канцы кастрычніка ў нас будзе прэзентацыя кніг пра Беларусь, адну з якіх напісаў былы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт. Ён мае свой погляд на беларускую сітуацыю, і ён далёка не ў захапленні ад таго, што адбываецца ў Беларусі.

Гэтая кніга будзе распавядаць пра ягоны досвед працы паслом у Мінску -- гэтая кніга канешне ж не прыйдзецца даспадобы беларускім уладам.

«НН»: Ці праводзіце вы нейкія традыцыйныя мерапрыемства?

ДД: Штогод мы ладзім некалькі традыцыйных святаў, напрыклад 21 лютага — Дзень роднай мовы. І, канешне ж, Купалле. Адбываецца яно ў дворыку нашага Дома, мы імкнемся па меры магчымага захаваць беларускія традыцыі. Сёлета на Купалле прыйшло чалавек 50.

«НН»: Ці мяркуеце вы прывозіць дзеячоў беларускай культуры ў Лондан?

ДД: Для мерапрыемстваў у нас няма вялікай залі. Раней была, але цяпер у ёй уніяцкая капліца. Вось прыязджаў Лявон Вольскі, стварыў вельмі добрае ўражанне на ўсіх — спяваў песні, вершы чытаў. Аднак рабіць такія мерапрыемствы рэгулярнымі ў нас таксама не атрымліваецца, хутчэй мы робім такія імпрэзы раптоўна, калі ніхто не чакае. А зараз у нас «мёртвы сезон» пасля вакацый і да кастрычніцкіх прэзентацый мы нічога не рыхтуем. Я звяртаюся да беларускага амбасадара, калі ў Лондан прыязджаюць беларускія музыкі, ці іншыя культурныя дзеячы — але гэта адбываецца вельмі рэдка.

На рахунку таварыства — 600 фунтаў

«НН»: Якія вы маеце ўражанні ад Кангрэсу даследчыкаў Беларусі?

ДД: Кангрэс у Каўнасе выклікаў змешаныя пачуцці. З аднаго боку сабраць 200 чалавек навукоўцаў на такое мерапрыемства — гэта вялікая заслуга арганізатараў. З іншага боку, пэзныя моманты нагадвалі палітычную імпрэзу, бо частка дакладчыкаў проста выказвала свае ўласныя думкі па бягучай сітуацыі, а гэта не навуковы падыход.

Ці варта было ехаць у Каўнас, каб абмеркаваць палітычнае становішча?
З іншага боку, гісторыя не можа не быць палітызаванай.

«НН»: Ці плануецца выхад іншых беларускіх кніг на англійскай мове ў бліжэйшы час?

ДД: Я зараз перакладаў кнігу Ўладзіміра Арлова «Краіна Беларусь», сам пераклад ужо скончаны, засталося папрацаваць з тэхнічным рэдактарам. Выдаваць яе будуць у Беларусі, нажаль ніводнае англійскае выдавецтва не возьмецца за такі некамерцыйны праект. Я крыху апасаюся за гэтае выданне — бо невядома якой будзе рэкламная прамоцыя, усё залежыць ад яе.

«НН»: Наколькі вострае фінанасавае пытанне для Таварыства?

ДД: Згуртаванне беларусаў мела грошы пасля Другой сусветнай вайны, яны былі вельмі шчодрымі купілі гэты дом. Зараз на рахунку нашага таварыства роўна 600 фунтаў — становішча цяжкае. Старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны хацеў, каб мы займаліся выключна культурніцкімі праектамі, аднак мы лічым, што культура не можа быць адасобленай ад іншых сфераў. Мы імкнемся не дзяліць беларускую культуру, беларускую сітуацыю на дзве плыні — мы адкрытыя для ўсіх беларусаў. Я заўжды казаў,

калі Аляксандр Лукашэнка захоча да нас прыехаць, мы скажам: «калі ласка!».

«Беларусь — краіна, якой не павінна быць»

«НН»: Ці ёсць цікавасць да беларускай культуры ў англічан?

ДД: Цікавасць англічан да Беларусі, да беларускай культуры вельмі нізкая, ды і ведаюць пра Беларусь вельмі мала і далёка не ўсе. У маёй жонкі, калі яна казала, што родам з Беларусі, неаднаразова перапытвалі — «дзе гэта?». Маладзейшыя беларусы Англіі таксама пабаіваюцца да нас прыходзіць, бо не валодаюць беларускай мовай, у адрозненні ад старэйшага пакалення.

«НН»: Ці магчыма выправіць такое становішча?

ДД: Асноўнае пытанне — матэрыяльнае. Брытанскія гісторыкі нічога не ведаюць пра гісторыю Беларусі. Бо ўся літаратура, якая выходзіць на англійскай мове на гэтую тэму — гэта пераклады з літоўскіх і польскіх крыніцаў, якія маюць выразны польскі ці літоўскі ўхіл. Не хапае беларускай перспектывы. Хацелася б выдаць кнігі Смаленчука і Краўцэвіча. Можна знайсці выдавецтва ў Польшчы, ці змясціць гэтыя кнігі ў інтэрнэце. А то атрымліваецца, што

ва ўяўленні гісторыкаў, паводле перакладзеных кніг, Беларусь гэта «краіна, якой не павінна існаваць», як пісалі раней пра ГДР.

«НН»: Вы каментавалі для Бі-Бі-Сі сітуацыю з маўклівымі пратэстамі ў Мінску. У сённяшняй сітуацыі якім вам бачыцца працяг пратэстаў?

ДД: Палітычныя пратэсты любога тыпу ў краіне — гэта нармальна, так і павінна быць. Чым яны скончацца — невядома. Канешне ўсё магчыма,

але лонданскі сцэнар (падзеі ў жніўні ў Лондане) для Беларусі амаль не рэальны.

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх