Аляксандр Лукашэнка ва ўласцівай сабе манеры паінфармаваў насельніцтва краіны пра саміт Усходняга партнёрства, на які яго адзінага з усіх кіраўнікоў рэгіёна не запрасілі. «Пакуль гэта балбатня, няхай яны на мяне не крыўдзяцца», — заявіў Лукашэнка ў часе Дажынак у Маладзечне.

Я заявіў, што чакае, калі Усходняе партнёрства «з нейкай школы навучання палітыцы і дыпламатыі адной краіны, гэта значыць нас, ператворыцца ў нармальнае партнёрства, калі мы пачнём рэалізоўваць эканамічныя праекты».

Пра варшаўскі саміт Лукашэнка сказаў, што «яны паспрабавалі да нас ўжыць павучальныя санкцыі». «Вось, усіх мы запрашаем на такім узроўні, а Беларусь будзем запрашаць на іншым узроўні. Ну што ж, дзякуй. Мы не хочам тарпедаваць партнёрства і даручылі нашаму паслу ў Варшаве выступіць кіраўніком дэлегацыі. Яны не чакалі. Думаў, што мы будзем стукацца галавой у дзверы, плакаць, пра штосьці прасіць». Калі кіраўніка беларускай дэлегацыі «паспрабавалі зняважыць, мы наогул адмовіліся ад удзелу».

Ён падкрэслена дзякаваў прэзідэнтам прысутных у Варшаве кіраўнікам постсавецкіх краін.

«Асабліва вялікую падзяку хачу выказаць прэзідэнтам Грузіі і Азербайджана, якія былі самымі актыўнымі, хто падтрымаў нас у Еўропе. Гэта дорага каштуе, беларусы ў даўгу не застануцца». Ён таксама падзякаваў краінам Балтыі, Балгарыі, якія, на ягоную думку, «у душы і адкрыта падтрымалі Беларусь».

Але «вось няймецца палякам».

Каб адплаціць палякам за іх рэзкія заявы, Лукашэнка зноў выцягнуў на свет пудзіла польскага шавінізму.

«Вось, мяжа павінна праходзіць пад Мінскам. Бачная іх спроба адхапілі частку Беларусі».

Нагадаем, Польшча прынцыпова стаіць на пазіцыях нязменнасці межаў, адпаведная дамова пра мяжу падпісаная і з Беларуссю.

Лукашэнка канстатаваў, што «і немцы занялі незразумелую пазіцыю, ад чагосьці і ім няймецца».

У падсумаванне Лукашэнка заклікаць надаваць менш увагі гэтым «еўрасаюзаўскім пасядзелкам». Ён апеляваў да сяброўства з Расіяй: «Я ўпэўнены, што Расеі мы вельмі патрэбныя. Ніколі Расея не пойдзе на тое, каб апусціць Беларусь да жабрацкага існавання. Я ўпэўнены, што Расія заўсёды падставіць нам плячо», — бажыўся Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?