30 верасня ў Маладзечне (Мінская вобласць) адкрыўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкi-2011». Галоўнымі падзеямі першага дня сталі ўрачыстае шэсце «Шлях да хлеба» і цырымонія ўзнагароджання лідараў жніва.

У горадзе праходзіць багаты кірмаш-продаж тавараў народнага спажывання і сельскагаспадарчай прадукцыі, весяляць народ шматлікія творчыя групы.

Жанчына, якая стаіць у чарзе за мясам, заўважыла карэспандэнту БелаПАН: «Арганізатары — малайцы: і мяса прадаюць, і тут жа песні. Стаім за прадукцыяй Барысаўскага мясакамбіната, у нас яе неяк мала прадаюць.

Каўбасу яшчэ можна купіць, а вось сырое мяса…»

Адзін з герояў жніва камбайнер Аляксандр Бадак падзяліўся: «Крызіс часова (усміхнуўшыся, удакладніў, гэта значыць гэтымі днямі) не адчуваем, а там будзе бачна».

Яго калега Мікалай Гаўрыльчык перакананы, што, канешне, трэба ўшаноўваць лепшых механізатараў — «людзей, якія начамі не спяць», па 14 гадзін працуюць.

Ці цягнецца моладзь да гэтай працы? «Так, — адказвае ён, — ёсць маладыя, якія па першаму разу працавалі на ўборцы, а сёння аўтамабілі будуць атрымліваць. Ёсць цэлыя маладзёжныя экіпажы. Карацей, нам, старым, ужо ёсць каму даверыць сваю працу».

Фестываль будзе доўжыцца па 2 кастрычніка.

Гэтымі днямі крызіс часова не адчуваем, а там будзе бачна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру