паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ўдасканалення эканамічнага механізму гаспадарання, начальнік аддзела ўкаранення новых форм гаспадарання галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Красоўскі 30 верасня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, толькі за мінулы год у параўнанні з 2009 годам колькасць асабістых падсобных гаспадарак паменшылася з 1 млн. 92 тыс. да 1 млн. 70 тыс. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў скарацілася з 968 да 924 тыс. га, удзельная іх вага ад агульнага аб’ёму землекарыстання знізілася з 11,1% да 10,6%. Штогод на 10–15% скарачаецца пагалоўе жывёлы ў асабістых падсобных угоддзях. За апошнія 15 гадоў лік кароў паменшыўся больш чым у чатыры разы — з 742 тыс. у 1995 годзе да 168,5 тыс. у 2010-м.

У ліку прычын памяншэння колькасці асабістых падсобных гаспадарак Красоўскі адзначыў скарачэнне сельскага насельніцтва. За апошнія 15–20 гадоў лік працаздольных грамадзян, занятых у аграрным сектары, паменшыўся больш чым утрая — з 1 млн. 50 тыс. да крыху больш чым 330 тыс. чалавек. Адток людзей з сельскай мясцовасці ён растлумачыў больш прывабнымі ўмовамі працы ў іншых сферах, а таксама развіццём новых тэхналогій.

Як лічыць прадстаўнік Мінсельгасхарча, адмова ад утрымання асабістых падсобных гаспадарак таксама звязаная з паляпшэннем сферы абслугоўвання і павышэннем узроўню жыцця сельскага насельніцтва. Паводле яго меркавання, памер пенсій (у сельскай мясцовасці галоўным чынам пражываюць пенсіянеры) дазваляе купіць неабходную прадукцыю ў магазінах.

Паводле слоў Красоўскага, не выказваюць зацікаўленасці да вядзення асабістых падсобных гаспадарак таксама маладыя людзі, якіх не задавальняе працаёмкасць сельскай працы.

Акрамя таго, у пэўнай ступені спрыяе скарачэнню асабістых падворкаў рэалізацыя праграмы адраджэння і развіцця вёскі: у аграгарадках не прадугледжана ўзвядзенне пабудоў для ўтрымання жывёлы. Нарэшце, скарачэнне ліку асабістых падворкаў прадстаўнік Мінсельгасхарча растлумачыў недастатковай працай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на месцах.

Як адзначыў Красоўскі, асабістыя падсобныя гаспадаркі іграюць значную ролю ў харчовай бяспецы. Яны вырабляюць траціну сельскагаспадарчай прадукцыі. Разам з тым, паводле яго меркавання, асабістыя гаспадаркі не могуць існаваць без узаемадзеяння з грамадскім сектарам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру