У ходзе размовы з вузкім колам журналістаў на фестывалі «Дажынкі-2011» у Маладзечна 30 верасня Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць дзеяннямі Польшчы і Германіі на беларускім напрамку.

«Ну няймецца палякам, вы разумееце, вось ім няймецца, — заявіў ён. — Вось гэта для вас не сакрэт:

вось заходняя мяжа ў нас павінна пад Мінскам праходзіць.
Ні менш, ні больш. Дзеяч тыпу Сікорскага [кіраўнік МЗС Польшчы] —
у яго перад вачыма „ўсходнія крэсы“.
Ну дык вось наконт гэтага я хачу сказаць.
Іх спробы не кіем, дык палкай адхапіць у нас частку Заходняй Беларусі,
я павінен сказаць, пакуль я жыву і існую тут як прэзідэнт краіны, ім гэтага не відаць як уласных вушэй. Наша краіна адзіная, цэласная і непадзельная.
І ціснуць нас праз пятую калону, праз сваіх тут асобных „правадыроў“ — нічога не атрымаецца».

«Яны» карту паляка «ўвялі, што яны толькі ні робяць, але нашы палякі — гэта беларусы. Калі б яны хацелі жыць у Польшчы, яны даўно б ужо туды пераехалі. Ім жывецца тут нармальна, і яны будуць жыць, гэта нашы грамадзяне,

гэта нашы палякі,
іх каля 300 тысяч. Мы да іх ставімся, і я асабіста, як да беларусаў. Таму і тут ім клін не атрымоўваецца ўбіць. Ну і пачалі ламіцца», — сказаў Лукашэнка, фрагменты заяў якога былі перададзеныя па беларускіх тэлеканалах.

«Так мяне праінфармавалі — і немцы занялі незразумелую пазіцыю, — працягнуў ён. — Разумееце, гэта мяне больш за ўсё крыўдзіць. Ну ім та чаго няймецца? Чаго ім няймецца? Палякі і да іх такія ж патрабаванні прад’яўляюць па пэўных землях. І думаю, што, давайце адкрыта гаварыць: немцы нам павінны яшчэ столькі, што хопіць ці ў палітыкаў цяперашняй Германіі часу, каб разлічыцца за тое, што было ў мінулым стагоддзі?»

«І спрабаваць нас нахіліць бесперспектыўна.
Гісторыя пра гэта казала, крычала, гісторыя лямантуе і заяўляла не аднойчы: з намі так размаўляць нельга. Хочаце — давайце будзем працаваць, па-партнёрску. Але нахіляць нас бесперспектыўна», — паўтарыў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?