Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасня 2011 года склаў 75 трлн 340,9 млр рублёў, што на 6,7%больш, чым было на 1 жніўня, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Унутраны дзярждоўг дасягнуў 13 трлн. 988,4 млрд. (рост на 9,6% за жнівень). Знешні доўг у эквіваленце нацыянальнай валюты склаў Br61 трлн. 352,5 млрд. (рост на 6% за жнівень).

Як адзначылі ў Мінфіне, асноўныя параметры дзяржаўнага доўгу Беларусі знаходзяцца ў заканадаўча ўстаноўленых межах эканамічнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?