«Калі б я рыхтаваўся бегчы з краіны, то я б не вылізваў, напэўна, ужо так краіну, як я гэта раблю ў апошнія месяцы, у апошнія дні»,
 — заявіў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы з’яўленне ў інтэрнэце інфармацыі аб тым, што акружэнне падшуквае для яго месца пражывання за мяжой.
«Я тут нарадзіўся, я тут вырас і памру тут,
 — сказаў беларускі кіраўнік 30 верасня ў Маладзечне, дзе праходзіць фестываль „Дажынкі-2011“. — Ну, а што да майго стану здароўя, то ім перадайце, што прэзідэнт смяротна хворы, таму няхай становяцца ўжо ў чаргу, заўтра трон вызваліцца, і хто першы ўскочыць туды, той і будзе прэзідэнтам. Можаце перадаць. Але калі сур’ёзна, я наогул магу вас заўтра раніцай запрасіць на трэніроўку, у нас якраз вось да часу заўтра трэніроўка. Калі ласка, прыходзьце, бярыце з сабой каго вы лічыце патрэбным».

«Я не скажу, што я там вялікі спартсмен, але я неяк за сабой не выявіў нервовай, няроўнай хады і бледнатварым ніколі не быў. Таму няхай яны супакояцца і займаюцца сваім здароўем. А наогул радавацца таму, што хтосьці ў нашай краіне, асабліва кіраўнік дзяржавы, захварэў ці яшчэ штосьці здарылася, гэта, ведаеце, дрэнны тон. Гэта нядобрым патыхае. Гэтых людзей трэба далей трымаць ад палітыкі», — заявіў Лукашэнка.

«Вы не хвалюйцеся. Я зусім нармальна сябе адчуваю, — сказаў ён. — Х

оць, вядома, калі шчыра сказаць, гэты год быў для мяне вельмі цяжкім. Вельмі цяжкім. Вы памятаеце канец мінулага года, перадвыбарная кампанія, колькі выматалі здароўя. Вы памятаеце гэтыя прэзідэнцкія выбары, асабліва што рабілася пасля іх.
Памятаеце пачатак года, ён быў няпростым: змена ўрада, ажыятаж, які нам падкідвалі з усіх бакоў, спрабуючы нас скруціць у бараноў рог, потым метро. Вы разумееце, што гэта ўсё клалася на маё сэрца і рубцоў там ужо аж занадта».

«Затым трэба было пасеяць у складаных умовах, не спыніць жыццё, каб яно рухалася, — прадоўжыў Лукашэнка. — Потым прыбраць трэба было. І гэта на фоне вось гэтых усіх боек, скандалаў, пахаванняў.

Мяне ж хавалі за маё прэзідэнцтва не адзін раз».

«Абсалютна сур’ёзна скажу: краіну яны не атрымаюць, як бы яны ні надзімаліся, што б яны ні рабілі.

Ну зразумейце вы адно: калі яны сёння сядзяць і шэпчуцца з Сікорскім у Польшчы ці з Меркель у Германіі і яшчэ з кімсьці
 — што ім, рабіць няма чаго гэтым людзям, як прымаць калону з Беларусі, якая нічога не значыць? Рабіць ім няма чаго? Ды няма. Гэта пятая калона, якая спрабуе схапіць краіну, і, зразумела, яны будуць усё рабіць у інтарэсах тых, хто іх сёння цягне да ўлады», — заявіў афіцыйны лідар.

«Якую палітыку кіраўніцтва Польшчы — не народ — нават не ўсе, а тыпу гэтых Сікорскіх, праводзіць у дачыненні да нас, вы выдатна разумееце. Вы хочаце такога лёсу?

Упэўнены, ніводны беларус гэтага не жадае, за выключэннем гэтых адмарозкаў, якія за гэта атрымліваюць пэўныя грошы.
Таму зыходзячы з гэтага я заяўляю, што краіну яны не атрымаюць, чаго б мне гэта ні каштавала. Нават калі гэта будзе каштаваць маёй крыві, смерці — гэта нічога не значыць у параўнанні з тым, што я павінен зберагчы і перадаць іншым людзям нармальную краіну, у якой жыць будуць не толькі вашы дзеці, дык вы ж яшчэ маладыя. Вам жа яшчэ жыць у гэтай краіне. І як бы мяне тут ні хавалі, я таксама яшчэ разлічваю ў гэтай выдатнай і ўтульнай краіне пажыць. Гэта наша краіна, гэта наша зямля, і мы яе захаваем, чаго б нам ні каштавала», — сказаў Лукашэнка.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру