З 1 кастрычніка па 5 снежня пройдзе традыцыйная кампанія Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) па аказанні дапамогі адзінокім пажылым, цяжкахворым людзям і інвалідам.

Як паведамілі ў БТЧК, пачатак кампаніі прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка. Падчас яе правядзення таксама будуць адзначацца 3 снежня — Міжнародны дзень інвалідаў і 5 снежня — Сусветны дзень валанцёра.

Кампанія плануе правядзенне розных акцый і дабрачынных мерапрыемстваў, а таксама збор ахвяраванняў для аказання дапамогі падапечным. Медыцынскія сёстры міласэрнасці БТЧК будуць працаваць з хворымі і пажылымі людзьмі, якім у першую чаруг патрэбна дапамога. Сёння на іх апецы каля 12 тыс. чалавек. Сёстры міласэрнасці наведваюць падапечных, вядуць прыём у цэнтрах медыка-сацыяльнай дапамогі Чырвонага Крыжа, аказваюць індывідуальны догляд, медыцынскую, сацыяльную і гаспадарча-бытавую дапамогу дома.

Як адзначаюць у БТЧК, у Беларусі доля асоб ва ўзросце 60 гадоў і больш летась склала 19%, больш за 700 тысяч чалавек — гэта адзінокія людзі і пажылыя людзі, якія жывуць адны, больш за 500 тысяч — інваліды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?