Паліцыя Нью-Ёрка арыштавала больш за 700 удзельнікаў маршу супраць Уол-стрыт 14
Маніфестанты ў суботу перакрылі Бруклінскі мост, спыніўшы рух на некалькі гадзін.
Ozier Muhammad/NYT
Ozier Muhammad/NYT
Ozier Muhammad/NYT
Ozier Muhammad/NYT
Ozier Muhammad/NYT
Ozier Muhammad/NYT
Прэс-сакратар паліцыі Нью-Ёрка сцвярджае, што ўдзельнікаў акцыі папярэджвалі аб недапушчальнасці стварэння перашкодаў руху, аднак яны ўсё роўна выйшлі за межы пешаходнай зоны, у выніку чаго і былі арыштаваныя.
Выданне The Hollywood Reporter паведамляе, што таксама былі затрыманыя і журналісты, у тым ліку рэпарцёр The New York Times.
Акцыя пратэсту «Займайце Уол-стрыт!» працягваецца ўжо два тыдні. Яе ўдзельнікі выказваюць пратэст злоўжыванням, якія, у іх уяўленні, дапускаюць фінансавыя інстытуты ЗША і транснацыянальныя карпарацыі.
Цягам апошняга часу акцыя суправаджалася арыштамі сотняў яе ўдзельнікаў.
Раней на гэтым тыдні паліцыя Нью-Ёрка абвясціла аб пачатку расследавання па справе афіцэра, які распыліў слёзацечны газ у вочы удзельніцы аднаго з мітынгаў. Прафсаюз паліцыі ўжо выступіў на баку падначаленага. Арганізацыя выступіла з паведамленнем, у якім гаворыцца, што дзеянні афіцэра былі выкліканыя «меркаваннямі аб бяспецы сваіх супрацоўнікаў».