Галкіпер мінскага «Дынама» Андрэй Мезін пасля суботняй паразы ад «Атланта» ў овертайме 2:3 падвёў вынікі гульні, а таксама заклікаў назваць новую арэну ў Мінску ў гонар Руслана Салея, які разбіўся разам з «Лакаматывам» у авіякатастрофе 7 верасня.
«Замацаваць у зборнай № 24 за Русланам Салеем — слушнае рашэнне ФХБ. Спадзяюся, што ў нацыянальнай камандзе пад 24-м нумарам ніхто больш гуляць не будзе. А то выпадкі бывалі: нумар вывелі, а пад ім яшчэ сто чалавек выступае. У Руслана велізарныя заслугі перад беларускім хакеем, № 24 павінен застацца ў зборнай за ім назаўжды. Мала таго, лічу, неабходна альбо вуліцу, а лепш арэну, якая будуецца да чэмпіянату свету — 2014 у мінскім мікрараёне Чыжоўка, назваць у гонар Руслана Салея. На мой погляд, ён гэта заслужыў».
Goals.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ