Фота ljapis.ru.

Фота ljapis.ru.

Нягледзячы на дарагія квіткі, клуб літаральна трашчаў па швах, паведамляе «Беларускі партызан». Шмат прыхільнікаў гурту прыехалі з Беларусі. У зале луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

У самым пачатку канцэрта Міхалок звярнуся са сцэны да сваіх прыхільнікам: «Жыве Беларусь! Адразу хочам збіць акцэнт, накіраваны на няправільнае разуменне сённяшняй сустрэчы. У нас вясёлы, радасны, моладзевы канцэрт. У нас не палітычны мітынг. Мы не акцэнтуемся на гэтай бруднай і смярдзючай барацьбе. Мы хочам жыць радасна. Хочам весяліцца. Ныраць у гэты бурлівы вадаспад жыццёвага запалу і эмоцый. Але калі свінні замінаюць, то для іх у нас ёсць кулакі, локці і зубы!»

На маскоўскім канцэрце, як і на нядаўнім выступе ў Піцеры, прагучала песня на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?»

Пасля выступу ў піцерскім клубе, Сяргей Міхалок даў разгромнае інтэрв’ю расійскім журналістам.

Глядзі яшчэ: Гімн восені: песня «Ляпісаў» на словы Купалы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?