Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса на наступны дзень, 2 кастрычніка. Пры гэтым ні БелТА, ні Першы канал не назвалі прозвішча вызваленага. У лаканічных паведамленнях гаворыцца толькі, што Лукашэнка «памілаваў яшчэ аднаго з асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года». Указ падпісаны 1 кастрычніка.

Нагадаем, што Дзмітрый Ус быў вызвалены вечарам у 19:00 1 кастрычніка. Экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіўся ў турэмным шпіталі на Валадарскага ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?