Больш за чатыры гадзін не было электрычнасці ў чатырох з дзевяці раёнах Мінска — Першамайскім, Савецкім, Заводскім і Партызанскім.

Былі абясточаны бальніцы, жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі, крамы. Не хадзіў наземны электратранспарт. З перабоямі працавала мабільная тэлефонная сувязь. У абясточаных шматпавярхоўках спыніліся ліфты, спынілася падача вады.

Як паведамілі ў сталічным МНС, на паветранай лініі магутнасцю здарылася аварыя, у выніку якой у 8.28 адбылося адключэнне падстанцыі «Падлеснай», і, як наступства, усіх яе спажыўцоў.

Па інфармацыі МНС, сталічныя падраздзяленні ведамства распачалі неабходныя меры для забеспячэння электраэнергіяй жыццёва-важных аб’ектаў сталіцы. У прыватнасці, ратавальнікі пры дапамозе генератараў падалі электрычнасць у 1-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзіцячы дом № 4; халадзільныя ўстаноўкі 6-й гарадской клінічнай бальніцы, дзе захоўваецца плазма крыві; рэанімацыйнае і аперацыйнае аддзяленне дзіцячага хірургічнага цэнтра, дзе ў той момант знаходзілася 10 дзяцей, чацвёра з якіх у цяжкім стане.

Таксама, паведамляе МНС, у выніку адключэння адбылося спыненне трох трамвайных і чатырох тралейбусных маршрутаў грамадскага транспарту, трох ваданасосных станцый другога пад’ёму, 21 ліфта з людзьмі ў жылых дамах.

Электразабеспячэнне на падстанцыі адноўлена ў 12 гадзін 42 хвіліны.

Усе спажыўцы падлучаныя, паведамілі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?