Прынамсі 18 чалавек сталі ахвярамі масавай разні ў невялікай вёсцы, размешчанай на поўначы Нігерыі.

Паводле прадстаўніка паліцыі, напад на вёску Лінг’яда (штат Замфара) адбыўся ў нядзелю і стаў адказам на такі ж інцыдэнт, які адбыўся ў суседняй вёсцы ў жніўні.

Паводле сведчанняў відавочцаў, каля 150 зламыснікаў, узброеных аўтаматамі і вялікімі нажамі, увайшлі ў вёску і адкрылі агонь па мясцовых жыхарах, якія трапляліся ім на шляху.

Паведамляецца, што ў вёску накіроўваюцца ўрадавыя войскі, каб аднавіць парадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?