Чарговая акцыя «Стоп-бензін» мае адбыцца сёння ў Мінску. Пасля пятнічнага падаражэння паліва, кошт саляркі дасягнуў ўзроўню 7 чэрвеня — 5100 рублёў за літр. Тады сотні аўтамабілістаў правялі ўдалую акцыю пратэсту, перакрыўшы праспект Незалежнасці. Арганізатары заявілі, што ў пратэстах прынялі ўдзел больш за 1600 аўтамабілістаў. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка загадаў адкруціць цэны назад.

Арганізатары не адмаўляюцца ад стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас папярэдніх пратэстных выступленняў.

З 19.00 да 19.30 яны прапануюць аўтамабілістам прыехаць на цэнтральныя праспекты, Незалежнасці і Пераможцаў, і знізіць хуткасць да 20–30 км/г. 
Тым самым рух на абодвух праспектах будзе фактычна паралізаваны.

«У выпадку, калі галоўныя вуліцы будуць перакрытыя супрацоўнікамі ДАІ, плануецца ажыццявіць „блакіроўку“ прылеглых вуліц і тым самым паралізаваць з дапамогай ДАІ увесь горад, а не адну галоўную вуліцу», — паведамляецца ў распаўсюджанай заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?