заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, выступаючы 3 кастрычніка на сесіі савета рэспублікі.

«Сёлета ў выніку таго, што павялічыўся попыт на замежную валюту, знізіліся золатавалютныя рэзервы краіны да рызыкоўных, крытычных памераў, — сказала Ермакова. — 

Практычна сёння мы не маем тых запасаў, якія павінны быць у эканоміцы, якія б забяспечвалі бязрызыкавае жыццё або дзейнасць эканомікі».

Паводле слоў Ермаковай, паводле міжнародных нормаў гэта каля трохмесячнага запасу імпарту, 12–15 млрд. даляраў. «Такія павінны быць у нас золатавалютныя рэзервы», — сказала яна.

«Мы сёння маем запас на 1-2 месяцы.
Але гэта ўжо таксама нейкі плюсік, мы іх падназапасілі за два месяцы», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?