Прадстаўнікі беларускага турбізнэсу скардзяцца, што расійскія пасярэднікі наймаюць хакераў, каб ускладніць іх кантакты з кліентамі праз інтэрнэт.

Расійскія фірмы-пасярэднікі імкнуцца зрабіць немагчымым наўпросты кантакт патэнцыйных кліентаў з Расіі з беларускімі здраўніцамі.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.

— Да нас паступіў зварот ад жыхароў Санкт-Пецярбурга, якія цягам пэўнага перыяду не маглі знайсці сайты беларускіх санаторыяў, — растлумачыў ён.- Я ўпэўнены, што гэта хакеры так зрабілі, каб у кліентаў не было доступу.

На яго думку, зроблена гэта было на замову кампаній-пасярэднікаў, якія зарабляюць скупкай пуцёвак у беларускія санаторыі і іх перапродажам расійцам.

— Пуцёўка, набытая кліентам проста ў аздараўленчым установы, абыдзецца яму на 200–300 даляраў танней, — растлумачыў Мікалай Мазур. — Таму пасярэднікі і наймаюць хакераў, спрабуючы нас «задушыць».

«Ej: Здароўе» не ўдалося знайсці беларускага санаторыя, чый сайт апошнім часам падвергнуўся б хакерскаму нападу.

Як тлумачаць спецыялісты, пасярэднікі хутчэй за ўсё проста сталі больш актыўна карыстацца паслугамі СЕО-спецыялістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?