Па традыцыі, першымі былі абвешчаныя лаўрэаты ў фізіялогіі і медыцыне.

Нобелеўскі камітэт прысудзіў палову прэмію Брусу Бойтлеру і Жулю Хофману за іх адкрыццё ў галіне прыроджанага імунітэту, а другую палову — Ральфу Штайнману за адкрыццё ролі дэндрытных клетак у набытым імунітэце.

У аўторак будуць абвешчаныя ўладальнікі прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі.

У пятніцу стане вядома імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру,
а завершыцца нобелеўскі тыдзень у панядзелак, калі будзе апублікавана імя пераможца ў намінацыі «Эканоміка».

Дата ўручэння прэміі па літаратуры, па традыцыі, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?