Устанаўленне новага афіцыйнага курсу рубля і спыненне дадатковай сесіі магчыма праз месяц-паўтара. Аб гэтым заявіла сёння старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова на першым пасяджэнні сёмай сесіі савета рэспублікі.

Галоўная мэта Нацбанка сёння — збліжэнне курсу на асноўнай і дадатковай сесіях, адзначыла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, пасля выраўноўвання попыту і прапанавання на ўнутраным валютным рынку будзе прынята рашэнне Нацбанка аб устанаўленні новага афіцыйнага курсу і спыненні работы дадатковай сесіі. «Неабходны яшчэ месяц, магчыма, паўтара, каб убачыць раўнаважны курс. Напэўна, нам трэба пратрымацца яшчэ два тыдні, каб пераканацца, што курс сапраўды раўнаважны», — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Старшыня праўлення Нацбанка ўдакладніла, што калі на працягу двух тыдняў адбудзецца збліжэнне курсу на попыт і прапанаванне, менавіта тады і можна будзе лічыць, што гэты курс будзе раўнаважны.

Надзея Ермакова таксама паведаміла, што за два тыдні свабоднага абмену валюты ў фізічных асоб на чыстай аснове куплена $140 млн., 27 млн. еўра і 27 млрд. расійскіх рублёў.

Ермакова таксама заявіла, што Нацбанк гатовы ажыццявіць інтэрвенцыі на дадатковай сесіі ў кастрычніку, бо прадбачыць пагрозу падзення рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?