3 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды група грамадзян, нязгодных з прысудамі айчынных судоў праводзіла несанкцыянаваны пікет. Яны трымалі ў руках плакаты «Чыноўнікаў — да адказу», «Адміністрацыя прэзідэнта — надзейны ахоўнік беззаконня ў краіне».

Пікетаванне скончылася затрыманнямі. У РУУС Цэнтральнага раёна трапілі дзевяць чалавек, у тым ліку юрыст Тамара Сяргей, якая аказвае грамадзянам юрыдычную дапамогу.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў судзе Цэнтральнага раёна. Як паведаміла карэспандэнту «НН» Тамара Сяргей. На дадзены момант некалькі чалавек атрымалі штрафы ад 10 да 15 базавых велічынь. «Мы смяёмся, што забіраюць з нас тыя 500 тысяч, што Лукашэнка нам даў. З дзевяці чалавек затрыманых — шэсць пенсіянераў» — расказвае спн. Тамара.

Сярод іх 73-гадовая Лідзія Кандрашова — 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў).

«Гэта былая настаўніца, ціхая, спакойная жанчына. Калі яе затрымлівалі, то закінулі ў аўтобус за рукі за ногі», — кажа юрыст.
У міліцыі Лідзіі Кандрашэвіч стала кепска. Раней яна перанесла інсульт. Ёй выклікалі «хуткую», аказалі дапамогу, але ад шпіталізацыі жанчына адмовілася, бо не хацела пакідаць іншых затрыманых.

Максімальную суму штрафу атрымала Тамара Сяргей — 30 б.в. (1050000 руб.) Яна паведаміла, што ўдзельнікі акцыі, якіх не затрымалі, перадалі звароты ў Адміністрацыю Лукашэнкі і Генпракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?