Як паведамляе партал Анлайнер.бай са спасылкай на крыніцу ў Мінгарвыканкаме, галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін напісаў заяву пра звальненне.
У мінулы чацвер Аляксандр Лукашэнка падверг цвёрдай крытыцы працу Мінгарвыканкама ў цэлым і асобных чыноўнікаў у прыватнасці. Падводзячы вынікі нарады, ён даў некалькі даручэнняў:
«Што да ўсяго будаўнічага комплексу, пракантралюйце, усе павінны быць выразаны, пачынаючы ад Нікіціна і сканчваючы сакратарамі».
У выніку ўжо ў пятніцу Віктар Нікіцін папрасіўся ў адстаўку сам.