У Беларусі рыхтуецца нарматыўны акт па ўвядзенні ў гандлі сістэмы tax-free, паведаміў журналістам 4 кастрычніка міністр гандлю Валянцін Чаканаў.

«У нас ёсць такая неабходнасць, каб замежныя турысты пакідалі больш грошай у Беларусі», — сказаў міністр, дадаўшы, што адпаведная прапанова ўнесена ва ўрад і «зараз вывучаецца». «Пакуль сказаць пра тэрміны ўвядзення сістэмы я не магу», — зазначыў Чаканаў.

Сістэма tax-free — гэта міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовую кампенсацыю ПДК, што ўваходзіць у кошт купленага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодзённа карыстаюцца звыш 22 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Кожны, хто вяртаецца з-за мяжы з пакупкамі, зробленымі ў магазінах tax-free, мае права на грашовую кампенсацыю сумы падаткаў, выплачанай за набытыя тавары. У сярэднім, у залежнасці ад падатковага заканадаўства краіны знаходжання, сума, якая вяртаецца, складае ад 10 да 20% ад кошту тавару. Гэтыя грошы можна атрымаць пры праходжанні мытнага кантролю, пакідаючы краіну знаходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?