Больш за дзве гадзіны правёў сёння ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта. У яго ўзялі падпіску, што ён папярэджаны пра недапушчальнасць парушэння закона пра масавыя мерапрыемствы. У яго забралі расцяжку «Свабоду палітвязьням» і налепкі пра Народны сход.

Як паведаміў спадар Цянюта, з ім гутарыў маёр Аляксандр Кошман, які 20 верасьня складаў пратакол на Андруся і Васіля Такарэнку за распаўсюд запрашэнняў на Народны сход, які мае адбыцца 8 кастрычніка ля ДК «Віпра». На падставе пратаколаў суд Чыгуначнага раёнп пакараў Цянюту 10 суткамі арышту, Такарэнку — 700-тысячным штрафам.

Паводле Цянюты, маёр Кошман распавёў, што будзе выклікаць у міліцыю і іншых чальцоў аргкамітэтп па правядзенні Народнага схода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?