Крэдыт ад Расіі, крэдыт Еўразэс,
Крэдыт ад далёкіх кітайцаў…
Усё праглынае калгасны «прагрэс».
Прадукт — «чалавечыя яйцы».
Калі параўнаць наш рубель і даляр,
Які на ўзбраенні ў янкі,
Пачнем сумнявацца, што грошы — тавар.
«Зайцамі» ўжо грэбуюць банкі.
Адно суцяшае: між соцень краін
Наш рэйтынг вышэй, чым у Зімбабвэ.
Ёсць чарка і скварка, і бульбяны блін
Пад стымул гумовы па скабах.