Вы пішаце, што «Сельскій Вестнік», «Дружэскіе Рэчы» і другія падобныя ім газэты каштуюць вельмі танна, — отож ведайце, што яны дастаюць ад правіцельства на падмогу грошы. Мы, ня маючы з правіцельствам нічога супольнага, ніскуль не дастаем грошай на падмогу, вось і трудна цяпер таньней прадаваць «Нашу Ніву». Як толькі ў нас газэта пачне даваць даход, тагды паменшым цану на яе. Просім пісаць да нас, што робіцца ў Вашай вёсцы і ў ваколіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?