Унук лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра напісаў у сацыяльнай сетцы Facebook, што падзяляе дэмакратычныя погляды, а яго любімы фільм — рамантычная камедыя «Рэальнае каханне».

На сваёй старонцы 16-гадовы Кім Хан Суль таксама апублікаваў некалькі фатаграфій. Мяркуючы па іх,

унук генеральнага сакратара Працоўнай партыі Карэі носіць завушніцу і фарбуецца ў бландына.
Кім Хан Суль апублікаваў фота, на якім ён выяўлены з дзяўчынай. Подпіс — «Я вельмі па табе сумую». Нейкая дзяўчына адказала на гэта: «Я таксама кахаю цябе», ужыўшы слова, якім у Карэі адзін аднаго называюць сужэнцы.

У адным з запісаў Кім Хан Суль нібыта спытаў сваіх сяброў, якія погляды яны падзяляюць: камуністычныя або дэмакратычныя, і

сказаўшы, што сам ён аддае перавагу дэмакратыі.

Некалькі акаўнтаў на Facebook, якія, як мяркуецца, належаць Кім Хан Сулю, выявілі паўднёвакарэйскія СМІ. Як паведамляе сеульская газета Korea Herald,

пасля гэтага Кім Хам Суль замкнуў доступ да сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках.

Лічыцца, што Кім Хан Суль жыве са сваім бацькам Кім Ёнг Намам у Кітаі. На гэтым тыдні стала вядома, што

Кім Хан Суль паступіў у прыватны каледж у Босніі і Герцагавіне, стаўшы першым студэнтам гэтай навучальнай установы з Паўночнай Карэі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?