Следчы аддзел пракуратуры Мінска высвятляе абставіны гібелі і асобу мужчыны, знойдзенага мёртвым на будпляцоўцы на вуліцы Прытыцкага ў сталіцы.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, труп невядомага 55--60 гадоў быў знойдзены днём 3 кастрычніка пад сценамі дома № 97 на Прытыцкага, які будуецца. Рабочыя, што вярнуліся з абеду, і кіраўніцтва будоўлі заявілі, што гэты чалавек ім невядомы і не з'яўляецца будаўніком. Пры гэтым агароджа будоўлі дазваляе староннім патрапіць на тэрыторыю аб'екта.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына мог альбо ўпасці, альбо выскачыць з 10-га паверха дома. Менавіта там былі знойдзеныя нейкія дакументы (не асабістыя) і цыгарэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?