Дзейнасць інстытута скіравана на арганізацыйнае, інфармацыйна-метадычнае і кансультацыйнае забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва Белдзяржуніверсітэта з нямецкімі ВНУ і арганізацыямі ў сферы адукацыі, навукі і турызму. Інстытут таксама будзе займацца распаўсюджваннем у Беларусі моўных, краіназнаўчых, гістарычных і іншых ведаў пра Германію, развіццём акадэмічнай мабільнасці ў краінах Еўрасаюза.

Акрамя таго, у ім будуць ажыццяўляць міжнародныя праекты ў галіне адукацыі і навукі з удзелам арганізацый і фондаў Германіі. Плануецца стварыць сучасную нямецкамоўную навуковую бібліятэку, якая рэгулярна абнаўляецца, у тым ліку на лічбавых носьбітах, з доступам у інтэрнэт. Для гэтага плануецца прыцягнуць фінансаванне дзяржаўных і прыватных інвестараў з Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?