Мінск найбліжэйшым часам атрымае крэдыт ад Сбербанка, заявіў намеснік старшыні праўлення банка Андрэй Данскіх. Гаворка ідзе пра суму ў 1 мільярд даляраў. Стаўка па крэдыце пакуль не раскрываецца, тэрмін крэдыту — да аднаго года.
Фінансавую дапамогу Мінску дадуць пад заклад 51% акцый «Нафтана».Спачатку гаворка вялася пра акцыі «Беларуськалію». Аднак падчас перамоваў умовы крэдыту пад ціскам беларускіх уладаў змянілі.
Акрамя таго, Беларусь разлічвае на новую праграму ўзаемадзеяння з Міжнародным валютным фондам. Намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын аб’ём праграмы МВФ ацаніў у 7 мільярдаў даляраў.
Мінск таксама вядзе перамовы з Іранам пра выдзяленне крэдыту на 400 мільёнаў даляраў.