Расійская кампанія «Уралкалій» усё яшчэ зацікаўленая ў набыцці кантрольнага пакета акцый ААТ «Беларуськалій», але сумняецца ў жаданні беларускіх уладаў прадаць гэты актыў і не лічыць сітуацыю на фондавых рынках спрыяльнай для ўгоды.

«На сённяшні момант проста няма падставаў меркаваць, што беларускі ўрад разглядае магчымасць продажу кантрольнага пакета. Нас сапраўды цікавіць менавіта кантрольны пакет», — заявіў гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер, якога цытуе Прайм-ТАСС.

Ён адзначыў, што цяперашняя сітуацыя на фондавых рынках у прынцыпе не спрыяе абмеркаванню ўгодаў па зліцці і паглынанні, а таму «правесці адэкватную ацэнку» Беларуськалія «не ўяўляецца магчымым».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?