У Нацыянальным цэнтры пералівання крыві Малдовы донары папаўняюць сілы з дапамогай глыбоцкай згушчонкі. «Цэльнае згушчонае малако з цукрам у бляшанцы і тубе вытворчасці ААТ „Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат“» уваходзіць у абавязковы набор прадуктаў харчавання, які атрымліваюць малдаўскія донары пасля здачы крыві і яе кампанентаў. Акрамя згушчонкі, у гэты набор уключаныя малдаўскія сокі і шакалад, кансервы ды іншыя прадукты.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Малдовы, беларуская згушчонка ўключаная ў прадуктовы набор для донараў, таму што гэта натуральны, высакаякасны прадукт, вельмі карысны для хуткага і паўнавартаснага аднаўлення складу крыві. Для вызначэння найбольш прыдатнай для донараў згушчонкі цэнтр пералівання крыві нават ладзіў тэндар, які і выйграў малдаўскі дылер ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?