Такім Даніла пайшоў у 3-клас 1 верасня.
А такім вярнуўся са школы 22 верасня.
Пасля нашай публікацыі пра вываз «на бульбу» шасцікласнікаў у Рэдакцыю звярнуўся Юрый Свірэпа, бацька22 верасня з Данілам здарылася бяда: ён сутыкнуўся з кухаркай, якая несла гарачы суп. У выніку хлопчык атрымаў апёк9-гадовага Данілы, вучня 3 «Б» класа СШ № 20 Брэста.
Выпадак з супам стаў падставай для напісання бацькамі Данілкі звароту ў Міністэрства адукацыі. У сваім лісце сп. Свірэпа гаворыць пра набалелыя праблемы пачатковай школы.
«У школе праца дзяцей у сталовай з’яўляецца даўно ўсталяванай практыкай. Пры гэтым дзеці, якія прыцягваюцца да працы, не маюць права на забеспячэнне і выкананне адміністрацыяй школы элементарных, прадугледжаных заканадаўствам, патрабаванняў бяспекі», —паведамляецца ў звароце.
З 2010 года ў школе, акрамя дзяцей, можа абедаць любы чалавек з вуліцы (дзеля чаго адвялі каля 10 сталоў). Колькасць сталоў для дзяцей пры гэтым зменшаная на чвэрць.
КабПры гэтым такая рэч, як раздатачны паднос, у школьнай сталоўцы адсутнічае. І ўсе атрымліваюць набытую ежу проста ў талерках з адзінага раздатачнага стала.паабедаць , дзеці павінны вельмі хутка накрыць, паесці і прыбраць за сабой для наступнай групы дзяцей.
На прыкладзе таго, што здарылася з яго сынам, Юрый Свірэпа хоча ўзняць праблему бяспекі дзяцей у пачатковай школе ў цэлым.

