Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзмітрый Марашчук.
У пачатку верасня навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнагапрафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў перыядычна ездзілі на спадарожных машынах у Кобрын. Некалькіх чалавек у розны час падвозіў мужчына 1958 года нараджэння.
«Ён прапаноўваў падлеткам уступаць у полавыя адносіны проста ў машыне. Пакінуў нумар мабільнага тэлефона. Маўляў, калі хочаш расслабіцца, то прыходзь. Нават грошы прапаноўваў», — када Дзмітрый Марашчук.
Хлопцы, якіх падвозіў гэты мужчына, былі знаёмыя паміж сабой. Усе яны — студэнты каледжа будаўнікоў.
Хлопцы абмеркавалі сітуацыю, высветлілі, што гаворка ідзе пра аднаго і таго ж чалавека. І вырашылі самастойна здаць яго ў міліцыю.
«Яны патэлефанавалі яму, дамовіліся пра сустрэчу ў горадзе. Селі ў машыну, даехалі да радзільні, дзе ў засадзе была група іх сяброў, хлопцаў з каледжа памацней, — расказвае Дзмітрый Марашчук. — Спыніўшыся за радзільняй, мужчына адкрывае ноўтбук, дэманструе ім парнаграфічныя фільмы. Паказвае свае геніталіі, мастурбуе пры падлетках. Прапануе хлопцам зрабіць тое ж. Адзін з іх выходзіць з машыны, дае сігнал — і група навучэнцаў каледжа хапае мужчыну. Пасля хлопцы выклікалі нарад міліцыі.
«Як казаў сам мужчына,
«добра, што мяне здалі ў міліцыю, я думаў, мяне там ўтопяць»,— каментуе сітуацыю Дзмітрый Марашчук.
Трэцяга кастрычніка ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса «Дэманстрацыя парнаграфічных фільмаў загадзя непаўналетняму», магчыма, яму будзе інкрымінуюць «падбухторванне да дзеянняў сэксуальнага характару».
Цяпер ён правяраецца на дачыненне да іншых падобных злачынстваў.