Дванаццацігадзінная GPS-гонка пройдзе 15–16 кастрычніка па забалочаных месцах і забытых дарогах Брэсцкай вобласці.

Пра гэта расказаў адзін з кіраўнікоў пазадарожнага клуба «Цытадэль» Сяргей Катасанаў.

Паводле яго словах, у трофі-рэйдзе чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў машын, у тым ліку чатырох джыпаў гродзенскай каманды. Прычым, у адрозненне ад папярэдніх гонак, арганізатары вырашылі запрасіць як спартоўцаў-джыпераў, так і тых, хто проста хоча сябе выпрабаваць, убачыць найпрыгажэйшую прыроду, гістарычныя месцы і тое, як жывуць палешукі. Такім чынам, удзельнікі змогуць не толькі пазмагацца за прыз, але і глынуць драйву, і паспытаць рамантыкі, лічаць арганізатары.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?