Што прымусіла Дзмітрыя Канавалава здзейсніць тэракт?

Які матыў быў у 25-гадовага пралетарыя, хіміка-аматара без амбіцый і веселуна, які некалькі разоў спрабаваў здзейсніць суіцыд?

Аўтарка звяртае ўвагу, што Канавалаў як завучаную фразу на папярэднім следстве паўтараў «для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь» у якасці матыву. Гэта моцна пярэчыла стылю ягоных адказаў на іншыя пытанні — тыповага для пацана без вялікай адукацыі.

Калі гэта не палітыка, можа ідэя звышчалавека?

Аўтарка адзначае, што Канавалаў загаварыў бы на судзе, калі яго мэтай было звярнуць на сябе ўвагу. «У яго паказаннях няма гонару за здзейсненае, праўда, няма і жаху і раскайвання. Ён не спрабуе нешта даказваць альбо кагосьці пакараць… Канавалаў жа абыякавы да ўсяго, у тым ліку да таго, што здзейсніў. І абсалютна не амбітны».

Хто тая загадкавая жанчына, якую пры засяленні на кватэру на вул. Караля, сустрэлі Канавалаў і Кавалёў?

Па іх паказаннях, жанчына магла быць гаспадыняй кватэры альбо прыбіральшчыцай. Але рыэлтары агенцтва «Арміра», якое здавала кватэру, заявілі, што нікога там не магло быць.

Чаму абодва абвінавачаныя ўвесь час мяняюць паказанні?

Калі Канавалаў не загаворыць на працэсе, якія яго паказанні павінен прымаць пад увагу суд?

Як вылічылі адрас здымнай кватэры ў Мінску?

Зыходзячы са сведчанняў абвінавачаных, з вечара 11 красавіка і да начы з 12 на 13 ніхто з кватэры не выходзіў. А кіраўнікі спецслужб праз некалькі дзён пасля тэракта аб’явілі пра тое, што высачылі маладых людзей пасля таго, як адзін з іх выйшаў у краму па гарэлку.

Чаму Канавалаў падчас следчага эксперымента сабраў выбухоўку не аналагічную той, што спрацавала ў метро?

Да такога вываду прыйшлі эксперты ФСБ, хаця яны і пацвердзілі, што знойдзеныя ў метро кавалкі арматуры і стрыжняў таго ж паходжання, што і знойдзеныя ў падвале Канавалава.

«Верагодна, усе нестыкоўкі будуць выкарыстаны як абвінавачваннем, так і абаронай. Хаця шматлікія «няяснасці» павінны знікнуць пасля допыту новых сведкаў, пасля агалошвання вынікаў псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачаных. Наўрад ці ў судзе будуць даваць паказанні бацькі і родныя — яны маюць права ад гэтага адмовіцца. У любым выпадку, хацелася б спадзявацца, што для суда ў працэсе не будзе «белых плям», — падсумавала аўтарка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?