Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–14°С, максімальная днём плюс 16–22°С, па паўночным захадзе плюс 13–15°С.

У Мінску 7 кастрычніка воблачна з праясненнямі, ноччу без ападкаў. У другой палове дня дождж. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 11–13°С, максімальная днём плюс 16–18°С.

У наступныя дні пахаладае. 8 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–10°С, максімальная днём плюс 7–14°С.

9 кастрычніка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6°С, на тарфяніках Палесся месцамі замаразкі да 0, мінус 3°С; максімальная тэмпература днём плюс 7–13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?