Аб гэтым паведаміў журналістам надзвычайны і паўнамоцны пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдодаў, які прымаў удзел у сустрэчы беларускіх і таджыкскіх парламентарыяў у палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу ў Мінску.

«Зараз многія грамадзяне Таджыкістана працуюць на беларускай зямлі, вырошчваюць гародніну і садавіну, ствараюць невялікія фермы па вытворчасці мясной прадукцыі. У нас вельмі шмат добрых спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі, таму і з’явілася ідэя стварыць тут свой аграгарадок», — распавёў пасол.

Кажучы аб супрацоўніцтве паміж двума краінамі, Казідаўлат Каімдодаў падкрэсліў, што з кожным годам яно ўмацоўваецца. Калі ў мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам складаў $ 47,6 млн., то па выніках першага паўгоддзя 2011 года ён дасягнуў ужо больш як $40 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру