• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
06.10.2011 / 14:03

Нобель-2011: «Многа такіх вершаў запар не прачытаеш» + вершы Тумаса Транстромера па-беларуску; каментары Хадановіча і Баршчэўскага

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Тумас Транстромер, найбуйнейшы шведскі паэт XX стагоддзя.

Нобелеўскую прэмію Тумас Транстромер

атрымаў за тое, што праз свае «змястоўныя празрыстыя вобразы ён дае нам новае разуменне рэчаіснасці».
Пра гэта, а 14.00 абвесціў на прэс-канферэнцыі пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Петэр Энглунд.

Тумасу (Томасу) Транстромеру — 80 гадоў (ён нарадзіўся 15 красавіка 1931 г. у Стакгольме) — найбуйнейшы шведскі паэт XX стагоддзя.

Паводле асноўнай прафесіі — лекар-псіхолаг;
працаваў у гэтай якасці спачатку ў турме для непаўналетніх, пазней — з асобамі, якія атрымалі цяжкія (часам невылечныя) калецтвы на працоўных месцах.
Прафесійны піяніст.
Пасля цяжкага інсульту ў пачатку 1990-х, з-за якога ў яго аднялася правая частка цела, гаворка і здольнасць валодаць пяром, навучыўся пісаць левай рукой.

Транстромер —

лаўрэат усіх асноўных літаратурных прэмій, што прысуджаюцца ў Скандынавіі.
Яго вершы выйшлі ў зборніках «17 вершаў» (1954), «Таямніцы ў дарозе» (1958), «Няскончанае неба» (1962), «Гукі і сляды» (1966), «Змрочназоркі» (1970), «Сцежкі» (1973), «Балтыйскія моры» (1974), «Бар’ер ісціны» (1978), «Дзікі рынак» (1983), «Жывым і мёртвым» (1989) ды іншых.

* * *

«Рашэнне Нобелеўскага камітэта пакінула вельмі пазітыўнае ўражанне, — кажа паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.
 — Праўда, прэмію зноў атрымаў шведскі літаратар. Але гэта адзіная шпілька, якую тут можна ўтачыць.
Даўно склалася сітуацыя, што Нобель — сума кан’юнктуры: палітычнай, гендэрнай, іншай. Нобель даюць нібыта не творцу, а ідэі, руху, полу, рэгіёну.
У выпадку з Томасам (па-шведску, дарэчы, ён Тумас) Транстромерам усё зусім іначай.
Гэта адзін з заслужаных жывых класікаў сусветнай літаратуры.
Яго паэзія — рафінаваная, элітарная, патрабуе духоўнага саўдзелу чытача.
У Беларусі паэтам таго ж культурнага поля з’яўляецца Алесь Разанаў».

***

Т.Транстромер стаў восьмым прадстаўніком Швецыі, што атрымаў Нобеля па літаратуры. Прэмію ў літаратуры атрымлівалі: Сельма Лагерлёф (1909), Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам (1916), Эрык Аксель Карлфельт (1931), Пер Лагерквіст (1951). Эйвінд Юнсан і Хары Марцінсан (1974), у 1966 г. Нобеля атрымала Нэлі Закс — немка, што ў 1940 г. эмігравала ў Швецыю.

Дазнаўшыся пра тое, што яго ўганаравалі Нобелем,

Транстромер быў «здзіўлены і ўражаны».

* * *

Памер Нобелеўскай прэміі сёлета — 10 мільёнаў шведскіх крон ($1,4 млн).

Цікава, што

імя Транстромера ўгадалі букмекеры — такое здараецца вельмі рэдка.
Гэта ўсяго чацверты выпадак за адзінаццаць гадоў, калі ім удаецца слушна вызначыць імя лаўрэата літаратурнага Нобеля. У апошнія дні Транстромер выйшаў на першую пазіцыю ў рэйтынгу брытанскай букмекерскай канторы Ladbrokes.com, якая, грунтуючыся на адкрытай інфармацыі, складае свой спіс фаварытаў. Некалькі тыдняў першае месца займаў сірыйскі паэт Адоніс, што, як лічылася, меў вялікія шанцы з прычыны палітычных падзей у арабскім свеце. Але ў апошнія дні Адоніс страціў першынство і сышоў на 4-е месца. Затое на 2-е нечакана падняўся рок-паэт Боб Дылан.

* * *

Перакладчык Лявон Баршчэўскі перастварыў вершы Тумаса Транстромера па-беларуску пры канцы 1990-х: «Зборнік паэта выпадкова трапіў у рукі, некаторыя творы натхнілі — вырашыў перакласці». Пераклады былі апублікаваныя ў альманаху «Annus Albarutenicus (Год беларускі)» № 3, 2002, што выдаецца на Беласточчыне.

«Транстромер — паэт вельмі традыцыйны, вельмі скандынаўскі.

Чытаючы, адчуваеш усю гэтую шырыню — мора, скалы, неба… З іншага боку, адчуваецца і непаспешлівы скандынаўскі тэмперамент: многа гэтых вершаў запар не прачытаеш»
, — адзначае перакладчык.

Вершы Тумаса Транстромера ў перакладзе Лявона Баршчэўскага

Шторм

Раптам дуб вандроўніку напаткаўся
Старажытны — як лось скамянелы ў кароне
Перад крэпасцю верасьнёўскага мора
Чорна-зялёнай.

Шторм паўночны. Пара, калі ў арабінаў
Гронкі вянуць. І той, хто не спіць уночы,
Чуе тупат сузор’яў у стойлах высока
Па-над тым дрэвам.

Вечар — ранак

Мачта поўні згніла, скамечаны ветразь.
Кірля п’яная прэч над вадой памкнула.
Увесь абвуглены ў моста язык. Змаглося
У цемры кустоўе.

Прэч па сходах. Золак грукае ў браму
Мора б’ецца ў граніт. Сонца чутно паблізу.
Богі лета ў смузе, што вісіць над морам,
Вобмацкам ходзяць.

Ostinato*

Коршак кропкай у небе кружляе. Пад ёю
Мора хвалі ў святло з грукатаннем коціць,
З фукусу аброць жуе ды шпурляе
Пенай на бераг. Змрок ахутаў зямлю -яго вымяраюць
Кажаны. Коршак сціх, стаў самотнай зоркай.
Коціць мора з грукатам хвалі й шпурляе
Пенай на бераг.

* ostinato (іт.) бесперапыннае

Гогаль

Пінжак пацёрты як воўчая зграя.
Твар як мармуровая пліта.
Ён сядзіць у коле свайго пісьма ў гаі што шалясціць
насмешліва й памылкова,
а душа раздзімаецца нібы папера негасціннымі
пасажамі.

Вось сонца крадком як лісіца заходзіць над гэтым краем,
запальвае на ймгненьне траву.
Сусвет запоўнены рагамі ды ўюкам, а пад імі
коціцца вазок прывідна сярод бацькавых
асвечаных уладаранняў.

Пецярбург размешчаны на тым самым градусе шыраты што й знішчэнне
(ці бачыў ты прагажосць гэтай вежы нахільнай?)
і паўз заледзянелыя кварталы яшчэ плыве нібы медуза
бядняк у сваім шынялі.
І тут, захутаны ў пасты, ён як даўней аточаны гуртамі смеху,
ды яны даўным-даўно выправіліся ў мясціны далёка па-над межамі дрэваў.

Хісткі людзкі каўчэг.
Зірні, як морак амаль што апальвае зімовую вуліцу душаў.
Таму сядзь у сваю вогненную калясніцу й пакінь зямлю!

Асамотнены шведскі дом

Гармідар чорных хвояў
і дымных промняў поўні.
Тут паніклая хатка стаіць
здаецца без прыкмет жыцця.

Пакуль росы ўранку звіняць
і стары дрыготкай рукою
расчыняе вакно й адпускае
ды выпускае яго.

А недзе на свеце стаіць
хатка новая выпараючыся
азёрным матыльком
што ўецца пры яе рагу

пасярод лесу што пры смерці
там дзе гніццё чытае
праз акуляры соку
высвідраваны ў кары пратакол.

Лета з бялявымі дажджамі
альбо навальнічная хмара ў самоце
над сабакам што брэша й брэша.
Зерне ўбіваецца ў зямлю.

Усхваляваныя галасы, твары
лятуць па тэлефонных дратах
на крылцах маленькіх імклівых
праз тарфянікаў доўгія мілі.

Дом на выспе рачной. У падмурку
змрочна маўчаць камяні.
Куродым няспынны-паляць
паперы лесу таемныя.

Дождж вяртаецца ў неба.
Святло ўздоўж ракі віецца.
Хатка на строме назірае
за белымі быкамі вадаспаду.

Восень са шпачынаю хеўрай
што трымаюць золак у страху.
Закалянелыя людзі
рухаюцца ў тэатры ценяў.

Хай адчуюць яны без страху
тыя нябачныя крылы
ды Боскую энергію
што вызвалілася ўначы.

До-мажор

Калі ён па спатканні пайшоў долу вуліцай
снег кружляў у паветры.
Зіма надышла пакуль яны
ляжалі ў абдымках адно ў аднаго.
Ноч зіхцела белізною.
Ён пайшоў ад уцехі.
Увесь горад каціўся пад адхон.
Усмешлівыя мінакі —
Пасміхаліся ўсе з-за настаўленых каўняроў.
Было вольна!
І ўсе пытальнікі заспявалі пра Боскае йснаванне.
Гэтак думаў ён.
Прарвалася музыка
і доўгімі крокамі рушыла
ў снежную замець.
Усё ў вандроўцы да ноты до
І стрэлка дрыготкая компасу
настроілася на до.
Гадзіна звыш пакутаў.
Было лёгка!
Пасміхаліся ўсе з-за настаўленых каўняроў.

З гары

Я стаю на гары й гляджу на затоку.
Лодкі ляжаць на паверхні лета.
«Мы самнамбулы. Рухаемся за месяцам».
Так кажуць белыя ветразі.

«Мы падкрадаемся да соннага дому.
Мы стукаемся наверх, у дзьверы.
Мы схіляемся да свабоды».
Так кажуць белыя ветразі. Адзін раз я ўбачыў, як жаданьні плывуць пад ветразем.
Яны трымаюцца таго самага курсу — толькі быць на плаву.
«Мы цяпер разбітыя. І нікога з намі».
Так кажуць белыя ветразі.

Павольная музыка

Дом зачынены. Сонца прабіваецца ў яго праз шыбы
і награвае верх пісьмовага стала
што досыць моцны каб трымаць цяжар чалавечых лёсаў.

Сёння мы стаімо на доўгім разлеглым адхоне.
Шмат хто апрануты ў чорнае. Можна заставацца на сонцы й драмаць
і ведаць як яно павольна дзмецца наперад.

Я зрэдку падыходжу да вады. Ды цяпер я тут,
сярод вялікіх камянёў зь ціхамірнымі хрыбтамі —
камянёў што паціху прыблукалі назад і выйшлі наверх із хваляў.

Пераклад Лявона Баршчэўскага, паводле kamunikat.org

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
У сувязі з ліквідацыяй ТБМ перастаў выдавацца часопіс «Верасень»
«Грукае дно віроў сваіх абаронцам…» — новыя вершы Кудасавай, Хадановіча, Змітра Крэса
«Гэта ўсё, што ў нас ёсць, Што было і што будзе. І досць!» Новыя вершы паэтаў — Ганна Севярынец, Сцебурака, Хадановіч
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх