Правядзенне масавых мерапрыемстваў пад назвай «Народны сход» не санкцыянавана.

Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павал Радзівонаў, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што Народны сход плануецца амаль у трох дзясятках гарадоў Беларусі 8 кастрычніка, у Мінску ён павінен пачацца, а 13-й гадзіне на Плошчы Бангалор, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў афіцыйна дазволена. Арганізатары акцыі не сталі падаваць заяўку на правядзенне сходу, так як па законе абраны фармат мерапрыемства гэтага не патрабуе.

На Народным сходзе плануецца абмеркаваць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы краіны, а таксама выбраць прадстаўнікоў, якія перададуць патрабаванні ўдзельнікаў сходу уладам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0