8 кастрычніка ва ўсіх раёнах сталіцы на 150 пляцоўках адбудуцца суботнікі [з 1 па 31 кастрычніка ў Мінску праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні] з удзелам працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і насельніцтва па месцы жыхарства.

Работнікі камітэтаў, упраўленняў, аддзелаў Мінгарвыканкама будуць прыбіраць тэрыторыю сквера ў тэатра оперы і балета. Прадстаўнікі камітэта па ахове здароўя разам з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама будуць працаваць на тэрыторыі лячэбна-дыягнастычнага корпуса па вуліцы Энгельса. Супрацоўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна будуць добраўпарадкоўваць скверы па вуліцах Баграціёна, Пуліхава, Мендзялеева, Ленінскага раёна — Лошыцкі парк, Маякоўскага, праспекты Ракасоўскага і Партызанскі. Прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыі адправяць да Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе БелТА, дадаўшы, што суботнік пачнецца, а 10 гадзіне.

Нагадаем, што Народны сход плануецца амаль у трох дзясятках гарадоў Беларусі 8 кастрычніка, у Мінску ён павінен пачацца, а 13-й гадзіне на Плошчы Бангалор.

Арганізатары акцыі не сталі падаваць заяўку на правядзенне сходу, так як па законе абраны фармат мерапрыемства гэтага не патрабуе.

На Народным сходзе плануецца абмеркаваць актуальныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя праблемы краіны, а таксама выбраць прадстаўнікоў, якія перададуць патрабаванні ўдзельнікаў сходу уладам.

Генпракуратура сёння заявіла, што правядзенне Народнага сходу не санкцыянавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?