аб гэтым Аляксандру Лукашэнку 6 кастрычніка далажыла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.
У цэлым сітуацыя застаецца стабільнай. «Дадатковая сесія Беларускай валютна-фондавай біржы працуе, працуе наяўны рынак. Якіх-небудзь перашкод або затрымак у прынцыпе няма. Адзінае, хацелася б, каб на рынак ішло больш прапаноў, а пакуль прадпрыемствы ўсё ж такі асцярожнічаюць», — сказала старшыня праўлення Нацбанка.
Надзея Ермакова адзначыла, што не аказваецца якога-небудзь адміністрацыйнага націску або рэгулявання з боку Нацыянальнага банка на пазабіржавы рынак. Курс беларускага рубля ўстанаўліваецца рыначнымі механізмамі, змяняючыся нязначна.
Для ўстанаўлення стабільнага курсу беларускага рубля, лічыць Нацбанк, патрэбны пэўны час.
Ад далейшага попыту і прапанавання на валюту будзе залежаць і тое, калі адновіцца адзіны афіцыйны курс.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад Нацыянальнага банка безумоўна забяспечыць выкананне задач, якія былі пастаўлены на нарадзе ў канцы жніўня па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ