Таўшчэзны, ледзьве не кубічнае формы часопіс «Тэксты» прэзэнтуецца 26 студзеня ў вялікай залі Дома літаратара.
Руду здабывалі Валянцін Акудовіч з Юрасём Барысевічам; узбагачалі Ільля Сін, Зьміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль і Серж Мінскевіч; складалі і засоўвалі ў абалонку Зьміцер Серабракоў, Ірына Шаўлякова і Пятро Васючэнка.
На вырадкаў бомбу з самалёту скіне Ігар Логвінаў.
Гэтак інтрыгуе праграмай сёньняшняй імпрэзы спадар
А яшчэ:
Граюць: ансамбаль новай музыкі «Рацыянальная дыета»
Зьдзіўляюць пэрфомэнсам: Тэатар псіхічнае неўраўнаважанасці, Яна-тры-ён.
час: 26 студзеня, 18.00
месца: Вялікая заля Дому літаратара, вул. Фрунзэ, 5 (ст.м. “Плошча Перамогі”).
УВАХОД ВОЛЬНЫ