Як паведамляе прэс-служба ДМК, толькі за дзевяць месяцаў 2011 года беларускімі мытнікамі спынена 309 спроб перадачы незаконнага грашовага ўзнагароджання фізічнымі асобамі і прадстаўнікамі суб’ектаў гаспадарання ў пунктах мытнага афармлення. Для параўнання: за ўвесь 2010 год былі спынены 303 спробы дачы хабару.

Сёлета па адным факце такога правапарушэння ў дачыненні да грамадзяніна Літвы распачата крымінальная справа. Правапарушальнік спрабаваў перадаць грашовае ўзнагароджанне ў памеры 100 еўра інспектару аддзела мытных расследаванняў Ашмянскай мытні, каб той не складаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па факце незаконнага перамяшчэння паліва на грузавым аўтамабілі праз пункт пропуску «Катлоўка». У дачыненні да хабарадавальніка прыменена мера стрымання — залог 7 млн. рублёў.

ДМК звяртае ўвагу грамадзян, якія перасякаюць дзяржмяжу, каб яны ўважліва правяралі дакументы, што прадастаўляюцца мытнікам, на прадмет наяўнасці ў іх пабочных укладанняў. «Бо выяўленне не прызначаных для мытных мэтаў грашовых сродкаў можа быць расцэнена як спроба подкупу службовых асоб», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?