У прыватнасці, спіс неўязных, паведаміла 7 кастрычніка польскае інфармагенцтва РАР.

Са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы агенцтва паведамляе, што канчатковае рашэнне аб унясенні ў спіс неўязных

яшчэ 16-ці беларускіх чыноўнікаў можа быць прынята 10 кастрычніка на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.
Пры гэтым РАР удакладняе: гэта рашэнне яшчэ абмяркоўваецца і можа быць вынесена «пазней, да канца кастрычніка».

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў Рада ЕС увяла ў студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, — 188 прозвішчаў. У канцы мая ЕС пашырыў спіс: да 175 прозвішчаў дадалося яшчэ 13 — гэта прозвішчы суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня.

21 верасня МЗС Літвы ініцыяваў ўключэнне 18-ці беларускіх чыноўнікаў у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Літву і заклікала іншыя краіны Еўрасаюза ўключыць іх у свае нацыянальныя спісы неўязных.

Хто менавіта уключаны ў новы спіс ЕС, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?